20 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Максім Мірны і кітаянка Пэн Шуай уступілі ў першым крузе ў міксце на Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі дуэту Андрэа Сесціні Главачкава (Чэхія) / Эдуар Ражэ-Васлен (Францыя) з лікам 4:6, 4:6, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Беларускі тэнісіст завяршыў выступленне на першым у сезоне турніры Вялікага шлема. Раней беларускі ігрок выступаў на турніры ў пары з Філіпам Освальдам, і ў 1/16 фіналу яны прайгралі амерыканскім тэнісістам братам Бобу і Майку Браянам.
У Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі прадаўжае прымаць удзел толькі адзін беларус. Андрэй Васілеўскі ў пары з чылійцам Хансам-Падліпнікам Кастылья выйшлі ў 1/8 фіналу турніру.-0-