Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
16 сакавіка 2022, 19:27

Мінспорту Беларусі і Расіі абмеркавалі планы супрацоўніцтва

16 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадстаўнікі спартыўных ведамстваў Беларусі і Расіі ў Маскве абмеркавалі перспектывы далейшага супрацоўніцтва, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі.

На парадку дня сённяшніх перагавораў у расійскай сталіцы было выбудоўванне календара спаборніцтваў і вызначэнне далейшых дзеянняў па відах спорту ў бліжэйшай перспектыве.

Беларускую дэлегацыю ўзначальваў намеснік міністра спорту і турызму Аляксандр Баравуля, разам з якім з расійскімі калегамі сустракаліся кіраўнікі федэрацый па розных відах спорту.

Другі раўнд дыялогу адбудзецца на наступным тыдні ў час сумеснага пасяджэння калегій двух спартыўных ведамстваў у Мінску.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі