Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
04 сакавіка 2022, 12:38

Мінспорт прапануе абмеркаваць рэалізацыю адмінпрацэдур у фізічнай культуры і спорце

4 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На грамадскае абмеркаванне вынесены праект пастановы Міністэрства спорту і турызму "Аб зацвярджэнні рэгламентаў адміністрацыйных працэдур", паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Прадметам прававога рэгулявання праекта пастановы з'яўляюцца грамадскія адносіны ў рамках рэалізацыі адміністрацыйных працэдур у сферы фізічнай культуры і спорту.

У прыватнасці, прапануецца вызначыць парадак рэалізацыі наступных адмінпрацэдур: атрыманне пацвярджэння аб аднясенні тавару, які ўвозіцца на тэрыторыю Беларусі, да спартыўных тавараў; атрыманне сертыфіката аб дзяржаўнай акрэдытацыі спецыялізаванай вучэбна-спартыўнай установы, клуба па відзе (відах) спорту, у структуру якіх уключана дзіцяча-юнацкая спартыўная школа (спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву) у выглядзе адасобленага структурнага падраздзялення; рэгістрацыя рэкорду Беларусі, устаноўленага спартсменам у ходзе спартыўнага спаборніцтва і інш.

Арганізатар грамадскага абмеркавання - Міністэрства спорту і турызму.

Свае заўвагі і прапановы з 4 па 14 сакавіка можна выказаць у спецыяльнай тэме на Прававым форуме.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі