Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
13 красавіка 2021, 09:59

Мінскія "Цмокі" ўступілі "Лакаматыву-Кубані" ў Адзінай лізе ВТБ

13 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Баскетбалісты "Цмокі-Мінск" пацярпелі адзінаццатае паражэнне запар у матчах Адзінай лігі ВТБ, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

12 красавіка на паркеце "Мінск-Арэны" чэмпіёны Беларусі прайгралі аднаму з фаварытаў лігі краснадарскаму клубу "Лакаматыў-Кубань" з лікам 75:101 (21:31, 17:22, 15:32, 22:16). Толькі ў самым пачатку гульні гаспадары былі наперадзе, а потым госці поўнасцю завалодалі ініцыятывай і ўпэўнена давялі сустрэчу да перамогі. У складзе "драконаў" самым рэзультатыўным стаў Крыс Клайберн, які набраў 22 ачкі.

У гэтым сезоне падапечныя Расціслава Вергуна гуляюць вельмі няўдачна - у 21 праведзеным матчы яны атрымалі толькі дзве перамогі і знаходзяцца на апошнім, 13-м месцы ў турнірнай табліцы.

Лідзіруюць баскетбалісты піцерскага "Зеніта", у якіх 19 перамог, у маскоўскага ЦСКА і "Лакаматыва-Кубані" па 16 выйгрышаў, 15 вікторый у актыве казанскага УНІКСа.

Два наступныя паядынкі мінчане правядуць на сваёй пляцоўцы супраць краснаярскага "Енісея" (16 красавіка) і падмаскоўных "Хімак" (21 красавіка), а 25 красавіка завершаць сезон сустрэч з казахстанскай "Астаной" у Нур-Султане.

У плэй-оф "банкаўскага" турніру па выніках рэгулярнага сезона выйдзе восем лепшых клубаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі