Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
06 лютага 2020, 14:51

Мінскія "Цмокі" прабіліся ў плэй-оф Кубка ФІБА-Еўропа

6 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Баскетбалісты "Цмокі-Мінск" прабіліся ў плэй-оф розыгрышу Кубка ФІБА-Еўропа, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

5 лютага ў заключным матчы другога групавога этапу чэмпіёны Беларусі на пляцоўцы мінскага "Фалькон клуба" адолелі ў авертайме румынскі клуб "Арадзя" з рэзультатам 68:62 (18:11, 20:13, 9:20, 10:13, 11:5). Па ходзе сустрэчы гаспадары выйгравалі з перавагай большай за 10 ачкоў, але ў канцоўцы апошняй чвэрці ўмудрыліся страціць перавагу, і толькі за секунду да сірэны Максім Салаш трохачковым кідком перавёў гульню ў авертайм. У дадатковай пяцімінутцы мінчане згулялі лепш за сапернікаў і дабіліся перамогі.

У матчы першага круга падапечныя Расціслава Вергуна абыгралі "Арадзю" ў гасцях з лікам 89:73. Акрамя таго, "драконы" абмяняліся вікторыямі з ізраільскім "Іроні" - 97:65 (дома) і 75:84 (у гасцях), а таксама з румынскім "Клужам" - 78:76 (дома) і 74:76 (у гасцях).

У другім матчы 6-га тура групы J "Клуж" перайграў на сваёй пляцоўцы "Іроні" (82:71) і разам з беларусамі выйшаў у плэй-оф.

Падагульняючае становішча: "Цмокі-Мінск" - 10 ачкоў, "Клуж" - 10, "Арадзя" - 8, "Іроні" - 8.

У чвэрцьфінал выходзяць па дзве лепшыя каманды з чатырох квартэтаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі