ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Пятніца, 16 красавіка 2021
Мінск Воблачна з праясненнямі +9°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
03 кастрычніка 2017, 11:32

Мінскія "Цмокі" не змаглі выйсці ў групавы этап баскетбольнай Лігі чэмпіёнаў

Фота з сайта "Цмокi-Мiнск"
Фота з сайта "Цмокi-Мiнск"

3 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Баскетбалісты "Цмокі-Мінск" не змаглі прабіцца ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў, уступіўшы па суме дзвюх сустрэч 3-га раўнда кваліфікацыі французскаму "Нантэру", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сапернікі сустракаліся паміж сабой 29 верасня ў Мінску і тады не выявілі пераможцу, завяршыўшы паядынак унічыю - 68:68, і лёс пуцёўкі ў групу вырашаўся 2 кастрычніка на пляцоўцы французскага клуба. У першай палавіне гульні гаспадары былі больш дакладнымі і выйгралі з лікам 45:38. Пасля перапынку госці перахапілі ініцыятыву і да завяршэння трэцяй чвэрці вырваліся наперад - 57:56. Ледзь пачаўся апошні перыяд, як у гульнявой зале пагасла святло, і сустрэча была спынена. На ліквідацыю непаладак пайшло дзве гадзіны, пасля чаго матч прадоўжыўся. Паўза негатыўна паўплывала на дзеянні мінчан і ў выніку яны ўступілі з лікам 75:80 (20:25, 18:20, 19:11, 18:24). У складзе "драконаў" самым рэзультатыўным стаў Крыс Чараповіч, у актыве якога 16 ачкоў. У двух папярэдніх кваліфікацыйных раўндах падапечныя Аляксандра Круцікава выйгралі ў косаўскай "Прышціны" - 57:50 (у гасцях) і 89:74 (дома), а затым быў абыграны кіеўскі "Будзівельнік" - 69:64 (дома) і 60:51 (у гасцях). Цяпер мінскім баскетбалістам давядзецца выступіць у другім кантынентальным турніры - Кубку ФІБА, пераможцам якога ў мінулым сезоне стаў "Нантэр".

На гэтым тыдні чэмпіёнам Беларусі трэба будзе ўзяць старт у рэгулярным сезоне Адзінай лігі ВТБ. 5 кастрычніка "Цмокі" згуляюць у гасцях у падмаскоўных "Хімак", якія ў фінальнай серыі мінулага сезона ўступілі тытул пераможцы "банкаўскага" турніру маскоўскім ЦСКА.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі