Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
04 ліпеня 2024, 12:59

Мінскія і брэсцкія дынамаўцы адкрыюць 15-ы тур футбольнага чэмпіянату Беларусі

Фота з архіва
Фота з архіва
4 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты мінскага "Дынама" прымуць брэсцкіх аднаклубнікаў у стартавым паядынку 15-га тура чэмпіянату Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сустрэча дзвюх дынамаўскіх дружын пачнецца ў 20.00 на полі сталічнага стадыёна "Дынама" і будзе трансліравацца ў прамым эфіры тэлеканала "Беларусь 5". У папярэднім туры мінчане абыгралі ў Барысаве футбалістаў БАТЭ (2:0), а брастаўчане ў сябе дома разышліся мірам з "Віцебскам" (1:1).

Заўтра яшчэ адзін фаварыт "Тарпеда-БелАЗ" згуляе ў Жодзіне з мазырскай "Славіяй". Тры сустрэчы адбудуцца 6 ліпеня: "Смаргонь" - БАТЭ, "Віцебск" - "Іслач" (Мінскі раён), "Гомель" - "Арсенал" (Дзяржынск). Заключныя матчы першай паловы турнірнай дыстанцыі пройдуць 7 ліпеня: "Мінск" - "Нёман" (Гродна), "Нафтан" (Наваполацк) - "Слуцк", "Днепр" (Магілёў) - "Шахцёр" (Салігорск).

Пасля 14 тураў становішча ў лідзіруючай групе такое: "Дынама" (Мінск) - 32 ачкі, "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна) - 32, "Нёман" - 30, "Дынама" (Брэст) - 23, "Славія" (Мазыр) - 23. Спіс лепшых бамбардзіраў узначальвае брэсцкі дынамавец Ягор Карцоў, які забіў 10 мячоў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі