ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 8 мая 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць +8°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
28 студзеня 2021, 15:44

Мінскія дынамаўцы згуляюць з "Лудагорцам" у Юнацкай лізе УЕФА

Фота з архіва
Фота з архіва

28 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У штаб-кватэры УЕФА ў швейцарскім Ньёне адбылася жараб'ёўка першага раўнда чарговага розыгрышу Юнацкай лігі (аналаг Лігі чэмпіёнаў), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У гэтым сезоне Беларусь прадставяць футбалісты юніёрскай каманды мінскага "Дынама" (U-19, якія ў 1/32 фіналу сустрэнуцца з равеснікамі з балгарскага "Лудагорца" з Разграда. Гульня пройдзе на полі дынамаўцаў 2 або 3 сакавіка. У мінулым сезоне прадстаўнік Беларусі ФК "Мінск" выступіў няўдала, двойчы прайграўшы ў першым раўндзе англійскаму "Дэрбі Каўнці" - 0:2 і 2:7.

У цяперашнім сезоне з-за пандэміі каранавіруса турнір праводзіцца па іншым фармаце - на кожнай стадыі сапернікі будуць праводзіць толькі адзін паядынак. Сустрэчы 1/16 фіналу пройдуць 6-7 красавіка, 1/8 фіналу - 20-21 красавіка, чвэрцьфіналы намечаны на 4-5 мая, паўфіналы - на 17 мая, фінальны паядынак восьмага па ліку розыгрышу Юнацкай лігі УЕФА адбудзецца 20 мая ў Ньёне.

У мінулым сезоне пераможцам гэтага турніру ўпершыню стаў іспанскі "Рэал" з Мадрыда, які адолеў у фінале партугальскую "Бенфіку" з Лісабона з лікам 3:2. Па два разы яго пераможцамі станавіліся англійскі "Чэлсі" з Лондана (2015, 2016) і іспанская "Барселона" (2014, 2018), па разе - аўстрыйскі "Зальцбург" (2017) і партугальскі "Порту" (2019).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі