Фота з архіва
28 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты мінскага "Дынама" сёння правядуць другі матч самай працяглай дамашняй серыі ў рэгулярным чэмпіянаце КХЛ сезона 2025/26, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Процістаяць падапечным Дзмітрыя Квартальнава будзе аўтсайдар Заходняй канферэнцыі "Сочы", які ўзначальвае былы трэнер зборнай Беларусі Уладзімір Крыкуноў. "Леапарды" прыехалі ў Мінск з адрэзкам з васьмі паражэнняў, у 17 матчах сезона каманда атрымала ўсяго чатыры вікторыі, апошнюю з іх - яшчэ ў верасні.
"Зубры" пачалі дамашнюю серыю з перамогі па булітах над "Шанхайскімі Драконамі" (2:1), у табліцы Захаду "Дынама" дзеліць 4-6-я месцы з кітайскім клубам і маскоўскім "Спартаком" - ва ўсіх па 23 ачкі. Нападаючы мінчан Сэм Энас набірае ачкі на працягу шасці гульняў запар, з'яўляецца другім снайперам сезона і ідзе ў топ-5 лепшых бамбардзіраў лігі.
Дамашнія сустрэчы супраць "Сочы" дынамаўцы праводзяць упэўнена-з шасці папярэдніх вочных матчаў на "Мінск-Арэне" хакеісты сталічнай каманды выйгралі пяць. Першае ў бягучым сезоне процістаянне "зуброў" і "леапардаў" стартуе ў 19.10.-0-