Сцяг Чацвер, 5 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
04 снежня 2024, 15:59

Мінскія дынамаўцы не змаглі трапіць у вароты "Адмірала" ў матчы КХЛ

Фота hcdinamo.by
Фота hcdinamo.by
4 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты мінскага "Дынама" пацярпелі першае паражэнне ў далёкаўсходняй серыі рэгулярнага чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі сезона-24/25, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Днём у сераду падапечныя Дзмітрыя Квартальнава сустракаліся ва Уладзівастоку з мясцовым "Адміралам". Два месяцы таму паядынак каманд на "Мінск-Арэне" завяршыўся разгромнай перамогай "зуброў" (7:2), але сёння справа пайшла зусім па іншым сцэнарыі. Стартавы перыяд закончыўся з мінімальнай перавагай гаспадароў - на 13-й мінуце шайбу закінуў Вячаслаў Асновін, які выступаў за "Дынама" ў мінулым сезоне.

У другім перыядзе госці перакідалі "маракоў" удвая, але выгады з гэтага так і не атрымалі, у той час як ігракі саперніка правялі адразу дзве рэзультатыўныя атакі. У заключнай трэці лічбы на табло змяніліся толькі аднойчы, калі гаспадары трапілі ў пустыя вароты мінчан незадоўга да сірэны. Рэзультат гульні - 4:0 на карысць "Адмірала".

Такім чынам, сталічны клуб пацярпеў чацвёртае паражэнне ў пяці апошніх матчах. Нашы хакеісты займаюць сёмае месца ў табліцы Заходняй канферэнцыі, набраўшы 36 ачкоў пасля 33 гульняў. Турнэ па Далёкім Усходзе "зубры" завершаць 6 снежня, у гэты дзень мінчан прыме аўтсайдар Усходу "Амур" (пачатак сустрэчы - у 12:00). Раней сёння хабараўчане атрымалі адзін бал у паядынку супраць лепшай каманды КХЛ "Лакаматыва", уступіўшы ў авертайме з лікам 3:4.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі