Сцяг Серада, 18 чэрвеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
06 лютага 2025, 09:07

Мінскія дынамаўцы на выездзе згуляюць з лідарам Заходняй канферэнцыі КХЛ

 

Фота з архіва
Фота з архіва
6 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты мінскага "Дынама" сёння правядуць апошні перад паўзай на Матч Зорак паядынак у рэгулярным чэмпіянаце КХЛ сезона-2024/25, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У чацвер падапечныя Дзмітрыя Квартальнава ў гасцях сустрэнуцца з лепшай камандай Заходняй канферэнцыі і ўсёй лігі "Лакаматывам". "Чыгуначнікі" ўжо забяспечылі сабе выхад у плэй-оф Кубка Гагарына, перавага яраслаўцаў над бліжэйшымі праследавацелямі на Захадзе складае 12 ачкоў. Праўда, апошнім часам "Лакаматыў" крыху захандрыў: у пяці папярэдніх матчах здабыта ўсяго адна перамога. Мінскія дынамаўцы набіраюць ачкі ў трох гульнях запар, 4 лютага "зубры" на сваім лёдзе абыгралі "Сочы" (5:3), уступаючы ў ходзе сустрэчы з лікам 0:3. На гэты момант наша каманда ідзе ў канферэнцыі сёмай за чатыры балы ад шостага радка.

На выезд у Яраслаўль у складзе сталічнага клуба адправіліся 24 хакеісты - тры галкіперы, сем ігракоў абароны і чатырнаццаць форвардаў.

Варатары: Васіль Дземчанка, Андрэй Ціхаміраў, Ягор Вяльмакін.

Абаронцы: Роб Хэмілтан, Нікалас Мелош, Брэдзі Лайл, Джош Брук, Крысціян Хенкель, Ксаўе Уэле, Джордан Грос.

Нападаючыя: Крыс Цірні, Ягор Борыкаў, Дзілан Дзюбэ, Андрэй Стась, Ілья Усаў, Сяргей Кузняцоў, Мікіта Пышкайла, Аляксандр Волкаў, Віталь Пінчук, Сэм Энас, Раман Гарбуноў, Вадзім Шыпачоў, Вадзім Мароз, Данііл Ліпскі.

У гэтым сезоне "Дынама" і "Лакаматыў" сустракаліся два разы: 27 кастрычніка ў Яраслаўлі расіяне былі мацнейшыя з лікам 3:2, а 29 снежня на "Мінск-Арэне" нашы хакеісты ўзялі рэванш - 4:1, галявым і асістэнцкім дублем за гаспадароў вызначыўся Джордан Грос. Трэцяя ў бягучай "рэгулярцы" сустрэча "зуброў" з дзеючымі віцэ-чэмпіёнамі КХЛ стартуе ў 19.00.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі