Фота з архіва
2 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты мінскага "Дынама" сёння пачнуць чарговую выязную серыю ў рэгулярным чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі сезона-2024/25, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У гэтым гасцявым турнэ "зубры" адзіны раз у сезоне наведаюць Далёкі Усход, але спачатку згуляюць у Новасібірску супраць мясцовай "Сібіры". У лістападзе "снегавікі" мелі серыю з пяці паражэнняў запар, але ў канцы месяца крыху выправілі сітуацыю, атрымаўшы дзве перамогі ў трох матчах. Праўда, абодва поспехі прыпалі на гульні з аўтсайдарамі лігі - "Барысам" і "Сочы".
На гэты момант "Сібір" з 27 ачкамі займае 10-е месца ва Усходняй канферэнцыі КХЛ, адстаючы ад зоны плэй-оф на два пункты. Мінскае "Дынама" замыкае васьмёрку мацнейшых каманд на Захадзе, маючы 34 балы. Канцоўку лістапада падапечныя Дзмітрыя Квартальнава правялі не найлепшым чынам, прайграўшы тры матчы дамашняй серыі з розніцай адна шайба.
На першы зімовы выезд у складзе сталічнага клуба адправіліся 26 хакеістаў - тры галкіперы, восем абаронцаў і пятнаццаць форвардаў.
Варатары: Ягор Вяльмакін, Андрэй Карэеў, Андрэй Ціхаміраў;
Абаронцы: Павел Дзянісаў, Роб Хэмілтан, Нікалас Мелош, Крысціян Хенкель, Джош Брук, Брэдзі Лайл, Ксаўе Уэле, Джордан Грос;
Нападаючыя: Сэм Энас, Данііл Ліпскі, Вадзім Мароз, Андрэй Стась, Сяргей Кузняцоў, Ягор Борыкаў, Крыс Цірні, Ілья Усаў, Віталь Пінчук, Аляксандр Волкаў, Вадзім Шыпачоў, Мікіта Пышкайла, Раман Гарбуноў, Мікалай Салыга, Цімафей Каўгарэня.
З прычыны знаходжання ў розных канферэнцыях "Дынама" і "Сібір" гуляюць паміж сабой толькі два разы за сезон. У мінулым розыгрышы абодва матчы засталіся за "зубрамі" (3:2 і 4:1). Першае процістаянне мінчан і сібіракоў у бягучым чэмпіянаце стартуе ў 15.30 па беларускім часе.-0-