Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
10 кастрычніка 2019, 09:54

Мінская "Сталіца" з разгромнай перамогі стартавала ў міні-футбольнай Лізе чэмпіёнаў

10 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У першым матчы асноўнага раўнда міні-футбольнай Лігі чэмпіёнаў мінская "Сталіца" атрымала ўпэўненую перамогу над нідэрландскім "Хавакуба" з лікам 9:1, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Усе пытанні адносна перамогі ў матчы былі практычна зняты ўжо да 15-й мінуты гульні. Пасля галоў Руслана Лазюка і зрабіўшага дубль Паўла Рагавіка лік стаў 3:0 на карысць беларусаў. У далейшым мінская каманда яшчэ шэсць разоў паразіла вароты галандцаў. Сапернікі адказалі адным узяццем варот. Гол забіў Махамед Дары.

У першым матчы гульнявога дня косаўскі "Лібурн" звёў да нічыёй матч супраць "Тулона" - 5:5.

10 кастрычніка "Сталіца" згуляе з "Тулонам". Пуцёўку ў элітны раўнд заваюе толькі лепшая дружына групы.

Становішча ў групе 7 цяпер такое: "Сталіца" - 3 ачкі (1 гульня), "Лібурн" - 1 (1), "Хавакуба" - 0 (1).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі