Сцяг Субота, 22 сакавіка 2025
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
18 лютага 2025, 14:33

Мінскае "Дынама" згуляе з футбалістамі "Смаргоні" ў першым туры чэмпіянату Беларусі

Фота з архіва
Фота з архіва
18 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Брэсцкай крэпасці прайшла жараб'ёўка лічбавага календара 35-га чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Перад пачаткам цырымоніі старшыня асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола" Мікалай Шарснёў адзначыў, што другі раз запар жараб'ёўка нацыянальнага чэмпіянату праходзіць у знакавых для ўсіх беларусаў месцах. У год 80-годдзя вызвалення Беларусі ад фашысцкай акупацыі яна адбылася ў Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, а цяпер, у год 80-годдзя Перамогі, праходзіць на легендарнай брэсцкай зямлі. "Маладыя беларускія футбалісты павінны свята шанаваць і памятаць вялікі подзвіг байцоў старэйшых пакаленняў, якія цаной сваіх жыццяў здабылі перамогу ў той страшнай вайне", - падкрэсліў кіраўнік АБФФ.

Пераможцы двух апошніх чэмпіянатаў краіны футбалісты мінскага "Дынама" пачнуць абарону тытула з дамашняга матчу са "Смаргонню". Уладальнік серабра гродзенскі "Нёман" сустрэнецца на выездзе з футбалістамі "Маладзечна", якія вярнуліся ў вышэйшую лігу пасля 22-гадовага перапынку. Бронзавы прызёр жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ" таксама ў гасцях згуляе з футбалістамі "Гомеля". Дэбютант элітнага дывізіёна "МЛ Віцебск" пачне турнір выязной сустрэчай са "Слуцкам-2024", футбалісты "Мінска" прымуць на сваёй арэне наваполацкі "Нафтан", "Віцебск" згуляе ў сябе дома з барысаўскім БАТЭ, брэсцкія дынамаўцы ў гасцях сустрэнуцца з дзяржынскім "Арсеналам", а "Іслач" прыме мазырскую "Славію".

Цэнтральным паядынкам другога тура стане процістаянне жодзінскіх тарпедаўцаў і сталічнага "Дынама". Расклад астатніх сустрэч: "Нёман" - "Гомель", "Нафтан" - "Дынама" (Брэст), "МЛ Віцебск" - "Арсенал", "Смаргонь" - "Слуцк-2024", "Славія" - "Маладзечна-2018", БАТЭ - "Іслач", "Мінск" - "Віцебск".

Паядынкі стартавага тура адбудуцца 13-16 сакавіка, а фінішуе чэмпіянат 30 лістапада. Турнір пройдзе па класічнай схеме - каманды згуляюць у два кругі (дома ў і гасцях). Вышэйшую лігу пакінуць два горшыя клубы, іх заменяць два лепшыя прадстаўнікі першай лігі. Каманды, якія зоймуць 13-е і 14-е месцы, правядуць стыкавыя паядынкі з трэцяй і чацвёртай камандамі першай лігі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі