Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
26 лютага 2024, 16:00

Мінскае "Дынама" згуляе з футбалістамі "Смаргоні" на старце 34-га чэмпіянату Беларусі

Фота з архіва
Фота з архіва
26 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску адбылася жараб'ёўка 34-га чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Чэмпіён краіны мінскае "Дынама" ў першым туры сустрэнецца на сваім полі з футбалістамі "Смаргоні". Уладальнік сярэбраных медалёў гродзенскі "Нёман" таксама ў сябе дома згуляе з наваполацкім "Нафтанам". Бронзавыя прызёры футбалісты жодзінскага "Тарпеда-БелАЗа" будуць гуляць у гасцях у дзяржынскага "Арсенала". 15-разовы чэмпіён Беларусі барысаўскі БАТЭ прыме на сваёй арэне "Мінск".

Склады астатніх пар першага тура: "Іслач" (Мінскі раён) - "Дынама" (Брэст), "Шахцёр" (Салігорск) - "Віцебск", "Слуцк" - "Гомель", "Славія" (Мазыр) - "Днепр" (Магілёў).

Сустрэчы стартавага тура пройдуць 14-17 сакавіка. Матчы заключнага, 30-га тура нацыянальнага першынства намечана правесці 30 лістапада. Чэмпіянат адбудзецца па традыцыйнай схеме - 16 каманд правядуць двухкругавы турнір з матчамі дома і ў гасцях. Вышэйшую лігу пакінуць два горшыя клубы, а каманда, якая фінішуе на 14-м месцы, правядзе пераходныя паядынкі з трэцяй камандай першай лігі нацыянальнага першынства.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі