Фота з архіва
18 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У штаб-кватэры УЕФА ў швейцарскім Ньёне адбылася жараб'ёўка стартавага этапу новага сезона футбольнай Лігі чэмпіёнаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Чэмпіёны Беларусі футбалісты мінскага "Дынама" ў першым крузе кваліфікацыі двойчы сустрэнуцца з армянскім клубам "Пюнік" з Ерэвана. Першы матч адбудзецца 9 або 10 ліпеня, паядынак у адказ пройдзе 16 або 17 ліпеня. Каб прабіцца ў лік удзельнікаў агульнага фармату, трэба пераадолець чатыры кваліфікацыйныя бар'еры.
Гэта будзе 70-ы розыгрыш галоўнага клубнага турніру Старога Свету і 33-і пасля ўтварэння Лігі чэмпіёнаў. З гэтага сезона спаборніцтвы пройдуць у новым фармаце. Галоўнае змяненне датычыцца групавога этапу, які стане адной лігай з 36 камандамі. На гэтай стадыі клубы правядуць восем матчаў з рознымі сапернікамі (па чытары дома і ў гасцях). Восем лепшых дружын агульнага этапу адразу трапяць у 1/8 фіналу. Каманды, якія зоймуць месцы з 9-га па 24-е, правядуць стыкавыя матчы за права далучыцца да васьмі мацнейшых. Пасля гэтага розыгрыш пойдзе ў фармаце звычайнага плэй-оф. Фінальны паядынак намечана правесці 31 мая 2025 года ў Мюнхене.
Пазней у Ньёне пройдзе жараб'ёўка кваліфікацыі Лігі Еўропы, а таксама Лігі канферэнцый, у якой выступяць тры прадстаўнікі Беларусі. Футбалісты жодзінскага "Тарпеда-БелАЗа" і "Іслачы" з Мінскага раёна стартуюць з першага раўнда, а гродзенскі "Нёман" пачне выступленне з другога этапу кваліфікацыі, жараб'ёўка якога адбудзецца заўтра.-0-