Фота з архіва
22 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты мінскага "Дынама" правядуць першы матч плэй-оф Лігі Еўропы супраць бельгійскага "Андэрлехта", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Сённяшнюю сустрэчу ў Венгрыі (пачатак у 21.45; прамая трансляцыя на тэлеканале "Беларусь 5") будзе судзіць нарвежская брыгада арбітраў, якую ўзначаліць Рохіт Сагі. Паядынак у адказ пройдзе 29 жніўня ў Бруселі. Пераможца гэтага двухматчавага процістаяння выступіць у асноўным этапе Лігі Еўропы, а прайграўшы згуляе ў трэцім па рангу турніры - Лізе канферэнцый.
Мінскае "Дынама" пачынала цяперашні еўракубкавы сезон у Лізе чэмпіёнаў. У першым раўндзе кваліфікацыі падапечныя Вадзіма Скрыпчанкі адолелі армянскі "Пюнік" з Ерэвана (0:0 і 1:0), а потым уступілі па суме дзвюх сустрэч балгарскаму "Лудагорцу" з Разграда (0:2 і 1:0), пасля чаго перайшлі ў Лігу Еўропы. Тут чэмпіёны Беларусі аказаліся мацнейшымі за гібралтарскі "Лінкальн" (2:0 і 1:2).-0-