ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Субота, 25 студзеня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +2°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
19 ліпеня 2019, 09:36

Мінскае "Дынама" завяршыла выступленне ў Лізе Еўропы

У час матчу. Фота ФК "Дынама-Мінск"
У час матчу. Фота ФК "Дынама-Мінск"

19 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты мінскага "Дынама" завяршылі выступленне ў Лізе Еўропы, уступіўшы ў першым кваліфікацыйным раўндзе латвійскай "Ліепаі", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Першую палову дамашняй сустрэчы мінчане правялі вельмі непераканаўча. Госці скарысталіся гэтым, і на 10-й мінуце гульні Дан Спатару паразіў вароты Максіма Плотнікава. У астатні да перапынку час дынамаўцы толькі пару-тройку разоў пагражалі варотам Валянціна Ралькевіча, але поспеху не дабіліся. У другім тайме падапечныя Сяргея Гурэнкі пачалі гуляць больш актыўна, але зноў іх атакі не прывялі да гола. На 70-й мінуце госці скарысталіся чарговай памылкай абароны "Дынама", і бразілец Дадо забіў другі мяч. Толькі на другой кампенсаванай мінуце дынамаўцы змаглі адквітаць адзін мяч, але на большае часу не хапіла - 2:1 на карысць "Ліепаі". Першая гульня, якая адбылася тыдзень таму на полі латвійскай каманды, завяршылася ўнічыю - 1:1.

У галоўным кантынентальным турніры Лізе чэмпіёнаў барысаўскі БАТЭ прабіўся ў 2-і кваліфікацыйны раўнд і згуляе з нарвежскім "Русенборгам".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі