15 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты мінскага "Дынама" ў гасцявым матчы чэмпіянату КХЛ прайгралі маскоўскаму ЦСКА з лікам 1:5 (0:1, 0:1, 1:3), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
З першых мінут супрацьстаяння "армейцы" павялічылі скорасці і прыняліся атакаваць уладанні галкіпера мінчан Мікіты Талапілы. Першую шайбу ў вароты "Дынама" на 14-й мінуце матчу закінуў абаронца ЦСКА Арцём Блажыеўскі. Да пачатку першага перапынку рахунак на табло не змяніўся.
У другім перыядзе "зубры" стварылі нязручнасці для абароны гаспадароў. Аднак аднавіць раўнавагу сіл мінчанам не ўдалося. Хакеісты ЦСКА ўзялі гульню пад свой кантроль і прадоўжылі атакаваць. На 38-й мінуце гульні форвард "армейцаў" Кірыл Капрызаў падвоіў перавагу сваёй каманды.
У трэцяй дваццацімінутцы гаспадарцы лядовай пляцоўкі прадоўжылі наступаць. Скарыстаўшыся памылкай ЦСКА, абаронца "Дынама" Дзмітрый Знахарэнка скараціў адставанне -1:2. Аднак "армейцы" тут жа павялічылі адрыў. Аўтарам гола стаў нападаючы Максім Шалуноў. Яго падтрымаў таварыш па камандзе Антон Слепышоў - 4:1. Незадоўга да фінальнай сірэны Канстанцін Акулаў перамог абарону сапернікаў і закінуў шайбу ў вароты мінчан.
Наступны матч "зубры" правядуць 16 студзеня ў гасцях у падольскага "Віцязя".-0-