ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Субота, 17 красавіка 2021
Мінск Воблачна з праясненнямі +8°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
03 сакавіка 2021, 12:55

Мінскае "Дынама" ўступіла піцерскаму СКА ў першым матчы плэй-оф Кубка Гагарына

Фота з архіва
Фота з архіва

3 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскае "Дынама" ўступіла ў першым матчы плэй-оф Кубка Гагарына піцерскаму СКА. Падапечныя Валерыя Брагіна былі мацнейшыя, выйграўшы з лікам 4:2 (0:1, 3:0, 1:1), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Гэтыя сапернікі чатыры дні таму сустракаліся ў Санкт-Пецярбургу ў заключным матчы рэгулярнага чэмпіянату КХЛ, і тады хакеісты СКА перамаглі з лікам 4:2. Чарговае спаборніцтва дзвюх каманд завяршылася на карысць армейцаў, якія спачатку ўступалі дынамаўцам.

У першым перыядзе мінчане зрабілі стаўку на гульню ў абароне, удала адбіваючы атакі сапернікаў. На пятай мінуце сустрэчы "зубры" выдатна разыгралі троххадавую камбінацыю, вынікам якой стала закінутая шайба Паўла Варфаламеева. Пасля прыкрага гола хакеісты СКА павялі асаду варот "Дынама".

У адным з эпізодаў Ёанас Кемпайнен ледзь не пакараў абарону "зуброў" за памылку, але не трапіў у вароты з трох метраў. Мінчане, гуляючы ад абароны, пачалі парушаць правілы. У канцоўцы перыяду "зубры" і зусім апынуліся утрох супраць пяці апанентаў. Але тыя не самым лепшым чынам распарадзіліся гэтай перавагай.

Другі перыяд пайшоў відавочна не па сцэнарыі мінчан, якія спачатку ўдала дзейнічалі ў абароне, але бліжэй да экватара другой дваццацімінуткі менш як за дзве мінуты прапусцілі два галы. На 27-й мінуце Дамініка Фурха засмуціў Андрэй Кузьменка, які быў больш спрытны за ўсіх каля варот "Дынама". На 29-й мінуце ён жа аформіў дубль, скарыстаўшыся памылкай Дзмітрыя Знахарэнкі пры адпраўцы шайбы з зоны.

Мінчане не склалі рукі, спрабуючы перахапіць ініцыятыву. У адной з атак Франсіс Парэ быў блізкі да рэалізацыі небяспечнага моманту, але не здолеў перамагчы Аляксандра Самонава. На гэтым непрыемнасці "зуброў" не скончыліся. Васіль Падколзін на 32-й мінуце павялічыў перавагу СКА да дзвюх шайбаў. Пасля гэтага піцерцы яшчэ больш узмацнілі націск на вароты гасцей, па-гаспадарску размясціўшыся ў іх зоне. Аднак да сігналу на перапынак лік не змяніўся.

Пачатак трэцяга перыяду праходзіў з перавагай піцерцаў, якія ўпэўнена кантралявалі сітуацыю. Аднак мінчане не здаваліся і правялі некалькі небяспечных атак. Адна з іх завяршылася голам Паўла Вароніна. Кідок у дынамаўца відавочна не атрымаўся, але гэта дэзарыентавала варатара СКА, і шайба, нібыта матылёк, заляцеў у вароты гаспадароў пляцоўкі. Армейцы ў даўгу не засталіся і менш як за дзве мінуты да канца сустрэчы Ёанас Кемпайнен усталяваў канчатковы рахунак сустрэчы. Спрабуючы ўхіліцца ад паражэння, "зубры" ўзялі тайм-аўт, знялі варатара, але сапернікам гэта не перашкодзіла.

Наступная гульня 1/8 фіналу Кубка Гагарына адбудзецца 4 сакавіка ў Лядовым палацы Санкт-Пецярбурга. Серыя прадоўжыцца да чатырох перамог адной з каманд.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі