Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
10 сакавіка 2020, 16:19

Мінскае "Дынама" ўступіла БАТЭ ў дамашнім чвэрцьфінале Кубка Беларусі

10 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты мінскага "Дынама" прайгралі барысаўскаму БАТЭ ў дамашнім чвэрцьфінале Кубка Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першай палавіне гульні 9 сакавіка на полі дынамаўскай арэны гаспадары мелі перавагу і адкрылі рахунак на 36-й мінуце пасля дакладнага ўдару свайго капітана Эдгара Аляхновіча, які раней выступаў у складзе БАТЭ. Мінчане нядоўга былі наперадзе - усяго праз 7 мінут форвард барысаўчан Максім Скавыш аднавіў раўнавагу. Пасля перапынку госці сталі дзейнічаць больш упэўнена, і на 63-й мінуце Павел Няхайчык, які вярнуўся ў БАТЭ з брэсцкага "Дынама", цудоўна выканаў штрафны ўдар, устанавіўшы канчатковы рэзультат - 2:1 на карысць гасцей.

У другім чвэрцьфінале 9 сакавіка салігорскі "Шахцёр" перамог у гасцях жодзінскае "Тарпеда-БЕЛАЗ" з мінімальнай перавагай 1:0, дзякуючы голу Даркі Бодула на 9-й мінуце гульні.

У аўторак, 10 сакавіка, чэмпіён краіны брэсцкае "Дынама" на сваім полі будзе сапернічаць з "Іслаччу" (Мінскі раён). Матчы ў адказ за пераход у паўфінальную стадыю пройдуць 14 і 15 сакавіка.

Мазырская "Славія" выйшла ў паўфінал без барацьбы ў сувязі з расфарміраваннем магілёўскага клуба "Дняпро". Першыя паўфінальныя сустрэчы адбудуцца 8 і 9 красавіка, у адказ - 29 красавіка. Вырашальны паядынак 29-га па ліку кубкавага розыгрышу пасля васьмігадовага перапынку пройдзе 24 мая на полі мінскага стадыёна "Дынама".

У фінале мінулага Кубка Беларусі футбалісты "Шахцёра" трэці раз заваявалі трафей, перамогшы "Віцебск" на яго стадыёне з рэзультатам 2:0.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі