ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 1 чэрвеня 2023
Мінск Пераменная воблачнасць +20°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
29 красавіка 2023, 17:45

Мінскае "Дынама" страціла першыя ачкі ў чэмпіянаце Беларусі

29 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Лідары чэмпіянату Беларусі футбалісты мінскага "Дынама" страцілі першыя ачкі ў матчах чэмпіянату Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння пасля пяці вікторый запар каманда Вадзіма Скрыпчанкі пацярпела паражэнне ў Гродне ад мясцовага "Нёмана" з лікам 0:1. Пераможны гол на 63-й хвіліне сустрэчы забіў лідар гродзенскай дружыны Павел Савіцкі.

Пазней "Славія" прыме ў Мазыры жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ", а ў Барысаве БАТЭ сустрэнецца з футбалістамі "Смаргоні". Заўтра адбудуцца яшчэ тры сустрэчы 6-га тура. Дзеючы чэмпіён краіны салігорскі "Шахцёр" на сваёй арэне будзе сапернічаць з "Мінскам". Футбалісты "Гомеля" ў сябе дома згуляюць са сталічным "Энергетыкам-БДУ". У Наваполацку мясцовы "Нафтан" сустрэнецца з брэсцкім "Дынама". "Іслач" з Мінскага раёна прапускае гэты тур.

Учора ў стартавым паядынку гэтага тура футбалісты "Слуцка" абыгралі на сваім полі бабруйскую "Белшыну" з лікам 2:1.

Становішча каманд: "Дынама" (Мінск) - 15 ачкоў (6 матчаў), "Тарпеда-БелАЗ" - 10 (4), "Шахцёр" - 10 (4), "Нёман" - 10 (5), "Іслач" - 9 (5), БАТЭ - 8 (5), "Славія" - 7 (5), "Слуцк" - 7 (6), "Мінск" - 6 (5), "Смаргонь" - 6 (5), "Нафтан" - 5 (5), "Энергетык-БДУ" - 4 (5), "Гомель" - 3 (4), "Белшына" - 2 (5), "Дынама" (Брэст) - 0 (5).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі