Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
10 ліпеня 2024, 10:07

Мінскае "Дынама" стартуе ў кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў матчам з "Пюнікам"

Фота з архіва
Фота з архіва
10 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты мінскага "Дынама" першыя з беларускіх клубаў стартуюць у кваліфікацыі кантынентальных турніраў,  паведамляе карэспандэнт ЕЛТА.

Сёння ў намінальна дамашнім пыядынку першага кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў падапечныя Вадзіма Скрыпчанкі згуляюць у Венгрыі з армянскім "Пюнікам" (пачатак у 21.45, прамая трансляцыя на тэлеканале "Беларусь 5"). Гэту гульню рассудзіць балгарская брыгада арбітраў, якую ўзначаліць Волен Чынкаў. Паядынак у адказ пройдзе 16 ліпеня ў Ерэване. Калі чэмпіёны Беларусі пройдуць далей, то згуляюць з лепшай камандай пары "Лудагорац" (Разград, Балгарыя) - "Дынама" (Батумі, Грузія). У выпадку паражэння ад армянскай каманды мінчане сусрэнуцца з прайграўшым клубам пары "Слован" (Браціслава, Славакія) - "Струга" (Паўночная Македонія). Каб прабіцца ў лік удзельнікаў агульнага фармату чэмпіёнскай лігі, трэба пераадолець чатыры кваліфікацыйныя бар'еры.

Заўтра дзве беларускія каманды правядуць сустрэчы стартавага этапу кваліфікацыі Лігі канферэнцый. Футбалісты жодзінскага "Тарпеда-БелАЗа" прымуць у венгерскім Сомбатхеі малдаўскі "Мілсамі". Дэбютант кантынентальных турніраў "Іслач" з Мінскага раёна згуляе ў Сан-Марына з мясцовым клубам "Ла-Фіярыта". Матчы ў адказ пройдуць 18 ліпеня.

Яшчэ адзін прадстаўнік Беларусі ў Лізе канферэнцый гродзенскі "Нёман" уступіць у барацьбу з другога кваліфікацыйнага раўнда - 25 ліпеня і 1 жніўня падапечныя Ігара Кавалевіча сустрэнуцца з румынскім ЧФР з горада Клуж-Напока.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі