Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
02 сакавіка 2022, 10:23

Мінскае "Дынама" сёння стартуе ў плэй-оф Кубка Гагарына

2 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты мінскага "Дынама" сёння правядуць стартавы матч першага раўнда плэй-оф Кантынентальнай хакейнай лігі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сапернікам мінчан у чвэрцьфінале Заходняй канферэнцыі стане санкт-пецярбургскі СКА. Па выніках рэгулярнага чэмпіянату армейцы занялі на Захадзе першае месца, "зубры" размясціліся на восьмым радку канферэнцыі. У мінулым сезоне гэтыя каманды таксама сустракаліся ў стартавым раўндзе плэй-оф, тую серыю падапечныя Вудкрафта прайгралі з лікам 1:4.

Матч СКА - "Дынама-Мінск" стартуе ў Санкт-Пецярбургу ў 19.30. У нядзелю і ў аўторак, 6 і 8 сакавіка, "зубры" прымуць сапернікаў на "Мінск-Арэне".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі