ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 8 мая 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць +8°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
02 сакавіка 2021, 10:34

Мінскае "Дынама" правядзе першы матч плэй-оф Кубка Гагарына ў гасцях у піцерскага СКА

Фота з архіва
Фота з архіва

2 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Кантынентальнай хакейнай лізе сёння адбудуцца першыя паядынкі стартавага раўнда плэй-оф Кубка Гагарына, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Хакеісты мінскага "Дынама", якія прабіліся ў плэй-оф пасля вялікага перапынку, згуляюць у Санкт-Пецярбургу супраць аднаго з фаварытаў турніру мясцовага СКА. Другая сустрэча 4 сакавіка таксама адбудзецца на арэне піцерскага клуба, а 6 і 8 сакавіка дынамаўцы прымуць армейцаў на лёдзе "Мінск-Арэны". Тры дні таму гэтыя сапернікі сустракаліся ў Санкт-Пецярбургу ў заключным матчы рэгулярнага чэмпіянату КХЛ, і тады хакеісты СКА перамаглі з лікам 4:2. Па выніках рэгулярнага сезона мінскае "Дынама" заняло 7-е месца, а СКА быў другім услед за ЦСКА.

Таксама сёння адбудуцца яшчэ тры сустрэчы першага раўнда плэй-оф. У Заходняй канферэнцыі маскоўскае "Дынама" прыме на сваёй пляцоўцы чарапавецкую "Поўначсталь". Ва Усходняй канферэнцыі омскі "Авангард" у падмаскоўнай Балашысе згуляе з "Аўтамабілістам" з Екацярынбурга, а ў Магнітагорску мясцовы "Металург" сустрэнецца з "Барысам" з Нур-Султана.

У астатніх парах серыі пачнуцца 3 сакавіка:

Заходняя канферэнцыя

ЦСКА (Масква) - "Спартак" (Масква), "Лакаматыў" (Яраслаўль) - "Ёкерыт" (Хельсінкі);

Усходняя канферэнцыя

"Салават Юлаеў" (Уфа) - "Трактар" (Чэлябінск), "Ак Барс" (Казань) - "Тарпеда" (Ніжні Ноўгарад).

Серыі праводзяцца да чатырох перамог адной з каманд.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі