Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Мінскае "Дынама" прайграла омскаму "Авангарду" ў дамашнім матчы чэмпіянату КХЛ

Спорт 17.11.2019 | 14:16
У час матчу
У час матчу

16 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскае "Дынама" па булітах уступіла омскаму "Авангарду" ў чарговым матчы дамашняй серыі чэмпіянату КХЛ з лікам 1:2 (0:0, 0:0, 1:1, 0:0, 0:1), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

З пачатку паядынку госці абрушылі серыю атак на вароты галкіпера "зуброў" Юнаса Энрата. Мінчане адбіліся і пачалі нарошчваць тэмп, спрабуючы перахапіць ініцыятыву. Першая дваццацімінутка прайшла ў актыўнай барацьбе і без закінутых шайбаў.

У другім перыядзе хакеісты абедзвюх каманд стваралі небяспечныя моманты для сапернікаў, але адкрыць лік ім так і не ўдалося. Ігракі "Авангарда" прадаўжалі атакаваць вароты "Дынама", але "зубры" паспяхова абараняліся, пераходзячы ў контратакі.

У пачатку трэцяга перыяду госці зарабілі выдаленне. Мінчане кінуліся ў атаку і паспрабавалі рэалізаваць большасць. Хакеісты "Авангарда" абараняліся і не давалі шанцу трапіць у вароты свайго галкіпера. Тым не менш лік на 52-й хвіліне матчу ўжо ў меншасці адкрыў нападаючы "зуброў" Раян Спунер. Гасцей такі стан спраў не задавольваў, яны паспрабавалі аднавіць раўнавагу сіл. Рэалізаваць задуманае атрымалася за 12 секунд да фінальнай сірэны - 1:1.

У авертайме каманды не змаглі вызначыць мацнейшага. У булітнай серыі больш дакладным быў "Авангард" - 2:1.

Наступны матч "зубры" згуляюць 19 лістапада ў гасцях супраць ніжагародскага "Тарпеда".-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Спорт
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Беларусь - Расія: гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Расія - асноўны гандлёвы партнёр Беларусі. Аб'ём знешняга гандлю таварамі з Расіяй у 2018 годзе ў параўнанні з 1996-м павялічыўся амаль у 5,5 раза.