Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Мінскае "Дынама" прайграла "Лакаматыву" ў чэмпіянаце КХЛ, прапусціўшы 3 шайбы за 5 хвілін у сярэдзіне другога перыяду

Спорт 12.02.2019 | 10:07
У час матчу
У час матчу

12 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты "Дынама-Мінск" прайгралі яраслаўскаму "Лакаматыву" ў дамашнім матчы чэмпіянату КХЛ з лікам 0:3 (0:0, 0:3, 0:0), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Апошняя сустрэча гэтых каманд прайшла ў канцы снежня ў Яраслаўлі, і мінчане змаглі дабіцца перамогі 3:0. Паўтарыць свой поспех "зубрам" зноў не ўдалося.

"Дынама-Мінск" - "Лакаматыў" (Яраслаўль) - 0:3 (0:0, 0:3, 0:0).

Мінск. "Мінск-Арэна". 8515 гледачоў.

"Дынама-Мінск": Карнавухаў (Энрат); Лісавец - Хенкель, С. Касціцын - Цярэшчанка (к) - Драздоў; Явенка - Уіркаш, Бут - Хаўдэн - Пулкінен; Блум - Бокун, Парфеевец - Кавыршын - Когалеў; Кітараў - Волкаў - Літвінаў; Знахарэнка.

"Лакаматыў": Ісаеў (Салак); Накладал - Аверын, Апалькаў - Лакціёнаў - Козун; Кутузаў - Кронвал (к), Аверын - Караткоў - Саннікаў; Осіпаў - Чарапанаў, Ільенка - Краскоўскі - Каршкоў; Каюмаў - Іваноў - Каваленка; Місюль, Кудраўцаў.

Шайбы: 0:1 - Кронвал (Козун, Апалькоў, 28.32). 0:2 - Краскоўскі (Ільенка, 31.36). 0:3 - Козун (Апалькоў, 33.26).

Кідкі: 14 - 33.

Штраф: 4 - 6.

Галоўны трэнер Андрэй Сідарэнка ў мінулым матчы даверыў месца ў варотах беларускага клуба Міхаілу Карнавухаву. Дынамаўцы ўпэўнена пачалі сустрэчу і паспрабавалі замацавацца ў зоне сапернікаў. Усё змянілася ў другім перыядзе. "Чыгуначнікі" часцей сталі кантраляваць шайбу і тройчы на працягу кароткага часу пабілі вароты гаспадароў пляцоўкі. Пасля першага ўзяцця варот Міхаіла Карнавухава шанц змяніць ход сустрэчы мог нападаючы беларусаў Максім Парфеевец. Аднак арбітры пасля відэапрагляду гол адмянілі: шайба трапіла ў вароты пасля руху нагі форварда.

У заключныя дваццаць хвілін сустрэчы мінчане пастараліся часцей кідаць па варотах "Лакаматыва", але перайграць маладога галкіпера гасцей Данііла Ісаева не ўдалося.

"У матчы з "Лакаматывам" мы не спрацавалі як каманда. З яраслаўцамі трэба гуляць дысцыплінавана, не дапускаць памылак. Дынамаўцам трэба прадаўжаць у кожным матчы старацца перамагаць", - адзначыў галоўны трэнер Андрэй Сідарэнка.

Як адзначыў вядомы беларускі нападаючы, былы капітан "Дынама" Аляксей Калюжны ў эфіры "Беларусь 5", у ігракоў мінскага клуба цяпер, калі не стаіць задача, каб трапіць у плэй-оф, добры момант, каб праявіць сябе на наступны сезон, паказаць характар.

Мінскае "Дынама" прадоўжыць чэмпіянат КХЛ выязнымі матчамі: 13 лютага ў Браціславе са "Слованам", а праз два дні згуляе з аднаклубнікамі з Рыгі на адкрытым стадыёне ў сталіцы Латвіі.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Спорт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

"Гонка легенд" у Раўбічах "Гонка легенд" пройдзе ў рамках чэмпіянату Еўропы па біятлоне і збярэ вядомых біятланістаў, якія дабіваліся значных перамог у спартыўнай кар'еры.