ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 8 лютага 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць -10°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
19 кастрычніка 2022, 09:56

Мінскае "Дынама" перапыніла пяціматчавую серыю паражэнняў у КХЛ

19 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты мінскага "Дынама" дома абыгралі ХК "Сочы" ў чарговым матчы рэгулярнага чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Пачатак паядынку на "Мінск-Арэне" быў адным з самых хуткіх у гісторыі КХЛ. Сочынцы адкрылі лік праз 9 секунд пасля стартавага ўкідвання, але ўсяго праз паўмінуты форвард "Дынама" Валянцін Дзёмчанка аднавіў парытэт. Бліжэй да экватара перыяду мінчане атрымалі права на штрафны кідок, які рэалізаваў Павел Варфаламееў - 2:1. Дзякуючы гэтаму расійскі нападаючы "зуброў" прадоўжыў сваю рэзультатыўную серыю да 8 матчаў. У наступнай трэці каманды двойчы абмяняліся шайбамі, у складзе мінчан вызначыліся Раман Гарбуноў і Нік Мерклі. Фінальны адрэзак доўгі час абыходзіўся без галоў, але за 30 секунд да сірэны Уладзімір Алістраў кідком у пустыя вароты гасцей устанавіў канчатковы лік - 5:3 на карысць "Дынама".

Такім чынам, падапечныя Вудкрафта перапынілі серыю з пяці няўдач запар і падняліся на 9-е месца Заходняй канферэнцыі. Адставанне ад зоны плэй-оф цяпер складае два ачкі. Наступны матч у рэгулярным чэмпіянаце КХЛ "зубры" правядуць 22 кастрычніка дома супраць "Лакаматыва", якому тры дні таму ўступілі ў Яраслаўлі (2:3). Паядынак на "Мінск-Арэне" стартуе ў 17.10.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі