Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
27 кастрычніка 2021, 09:39

Мінскае "Дынама" перамагло на старце клубнага ЧС па пляжным футболе

27 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскае "Дынама" пераможна пачало выступленне на клубным чэмпіянаце свету, які праходзіць у Маскве, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

26 кастрычніка ў сваім стартавым паядынку мінчане ва ўпартай барацьбе абыгралі маскоўскі "Спартак" з лікам 5:4 і выйшлі ў паўфінал. У складзе "Дынама" па два разы вызначыліся Яўген Новікаў і Паўліньё, а пераможны мяч забіў Ягор Гардзецкі. Сёння дынамаўцы, якіх трэніруе настаўнік нацыянальнай зборнай Беларусі іспанскі спецыяліст Нікалас Альварада, у матчы за выхад у галоўны фінал сустрэнуцца з пераможцам паядынку паміж партугальскай "Брагай" і японскім клубам "Токіа Вердзі".

Таксама 26 кастрычніка бразільскі "Васка да Гама" з Рыа-дэ-Жанэйра з мінімальнай перавагай адолеў уругвайскі "Насьяналь" з Мантэвідэа - 5:4. Сёння бразільцы згуляюць з маскоўскім "Лакаматывам", які разграміў іспанскі "Левантэ" з лікам 9:4.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі