Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
13 верасня 2024, 09:46

Мінскае "Дынама" перамагло футбалістаў "Гомеля" ў чэмпіянаце Беларусі

Фота з архіва
Фота з архіва
13 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты мінскага "Дынама" пасля выступлення ў еўракубках паспяхова правялі перанесены паядынак 19-га тура нацыянальнага чэмпіянату, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Дынамаўцы 12 верасня прымалі на сваім полі футбалістаў "Гомеля" і выйгралі з лікам 2:0. У першай палавіне гаспадары мелі невялікую перавагу, але вызначыцца не змаглі. Пасля перапынку мінчане таксама валодалі ініцыятывай і двойчы паразілі вароты сапернікаў: на 63-й мінуце сустрэчы вызначыўся бразільскі нападаючы Педра Ігор, а незадоўга да фінальнага свістка Трафім Мельнічэнка ўстанавіў канчатковы вынік. Гамяльчане гулялі без лепшага бамбардзіра цяперашняга першынства габонскага форварда Родзі Джуніяра Эфаге, які яшчэ не вярнуўся са зборнай сваёй краіны. У яго актыве засталося 13 забітых мячоў.

Становішча ў лідзіруючай групе цяпер такое: "Нёман" (Гродна) - 43 ачкі (19 матчаў), "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна) - 39 (19), "Дынама" (Мінск) - 38 (16), "Дынама" (Брэст) - 35 (20).

Ужо заўтра адкрыецца праграма 21-га тура - футбалісты "Слуцка" прымуць на сваёй арэне салігорскі "Шахцёр".

Расклад астатніх гульняў:

14 верасня
"Нёман" - "Іслач" (Мінскі раён), "Смаргонь" - "Тарпеда-БелАЗ", "Арсенал" (Дзяржынск) - "Славія" (Мазыр);

15 верасня
"Нафтан" (Наваполацк) - "Дынама" (Брэст), БАТЭ (Барысаў) - "Віцебск";

16 верасня
"Дынама" (Мінск) - "Днепр" (Магілёў), "Мінск" - "Гомель".-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі