Фота з архіва
30 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскае і маскоўскае "Дынама" сёння правядуць чацвёрты паядынак серыі першага раўнда плэй-оф Кантынентальнай хакейнай лігі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
"Зубры" ўпершыню ў гісторыі клуба вядуць у серыі да чатырох перамог з лікам 3:0. Мінчане аказаліся мацнейшымі на родным лёдзе 24 і 26 сакавіка (3:1 і 4:1), а ў суботу ўжо ў Маскве здабылі вікторыю ў авертайме (2:1). У кожным з матчаў ачкі набіраў лепшы бамбардзір сезона КХЛ Сэм Энас. Чацвёртая гульня стартуе на "ВТБ Арэне" ў 19.30.
"Будзе няпроста, саперніку няма куды адступаць. Абыграць аднаго апанента чатыры разы цяжка, а яшчэ складаней зрабіць гэта запар. Гаспадары будуць зараджаны, як і іх балельшчыкі. Але, упэўнены, нашы фанаты зноў нас падтрымаюць, і мы згуляем добра", - сказаў Энас.
У выпадку поспеху падапечныя Дзмітрыя Квартальнава выйдуць у чвэрцьфінал Кубка Гагарына ў другім сезоне запар. Калі ж дома перамогуць масквічы, каманды вернуцца на "Мінск-Арэну", дзе сустрэнуцца 1 красавіка.-0-