Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Мінскае "Дынама" па булітах уступіла "Барысу", зарабіўшы першае ачко за апошнія шэсць матчаў у чэмпіянаце КХЛ

Спорт 23.10.2019 | 11:40
У час матчу
У час матчу

23 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты мінскага "Дынама" 22 кастрычніка ў дамашняй серыі чэмпіянату КХЛ па булітах прайгралі казахстанскаму "Барысу" з лікам 1:2, зарабіўшы шостае паражэнне запар, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сустрэча прайшла на "Мінск-Арэне. Мінчане актыўна пачалі гульню, атакуючы вароты гасцей. У першым перыядзе "зубры" не раз трымалі ў тонусе варатара "Барыса" Эдварда Паскуале. Тым не менш, пад заслону дваццацімінуткі "дынамаўцы" ледзь не прапусцілі шайбу. На перапынак каманды пайшлі, не рэалізаваўшы ўдалыя моманты.

На 34-й мінуце процістаяння лік адкрыў нападаючы гаспадароў лядовай пляцоўкі Франсіс Парэ - 1:0. "Зубры" стараліся трымацца ў абароне, але за 6 секунд да канца другога перыяду форвард гасцей Ягор Петухоў рэалізаваў большасць і ўзяў вароты сапернікаў - 1:1.

У трэцяй дваццамінутцы каманды асцярожнічалі і спрабавалі вырваць перамогу адзін у аднаго. "Дынамаўцы" пазіцыйна атакавалі вароты "Барыса", госці ў сваю чаргу гулялі на контратаках. У авертайме хакеісты не змаглі выявіць мацнейшага. Вікторыю ў серыі булітаў святкаваў "Барыс" - 2:1.

Наступны матч падапечныя Крэйга Вудкрафта 25 кастрычніка згуляюць на "Мінск-Арэне" з рыжскім "Дынама". Завершыцца серыя дамашніх матчаў паядынкам супраць уфімскага "Салавата Юлаева" 27 кастрычніка.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Спорт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Галасаванне на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сёмага склікання пройдзе з 12 па 16 лістапада ўключна.