Сцяг Аўторак, 20 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
08 красавіка 2025, 15:06

Мінскае "Дынама" і "Нёман" 18 чэрвеня дагуляюць перапынены футбольны матч

Фота з архіва
Фота з архіва
8 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты мінскага "Дынама" і гродзенскага "Нёмана" дагуляюць перапынены матч 3-га тура 18 чэрвеня. Такое рашэнне прынята сёння на пасяджэнні Бюро выканкама асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У мінулую суботу, 5 красавіка, паядынак чэмпіёнаў і ўладальнікаў серабра на полі сталічнага стадыёна "Дынама" быў спынены на 15-й мінуце з-за моцнага снегападу.

Пасля двух стартавых паядынкаў 35-га чэмпіянату краіны ў актыве мінскага "Дынама" 4 ачкі, у "Нёмана" на адзін бал менш.

Турнірную табліцу ўзначальваюць мазырская "Славія" і дэбютант вышэйшай лігі "МЛ Віцебск", якія набралі ў трох матчах па 7 ачкоў. Унізе турнірнай табліцы знаходзяцца футбалісты "Маладзечна", якія пацярпелі тры паражэнні, 1 ачко ў "Смаргоні", брэсцкае "Дынама" набрала 2 заліковыя балы.

У чацвёртым туры сустракаюцца:

11 красавіка
"Нёман" - "Слуцк", "Віцебск" - "Іслач" (Мінскі раён);
 
12 красавіка
БАТЭ (Барысаў) - "Гомель", "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна) - "Арсенал" (Дзяржынск), "Нафтан" (Наваполацк) - "МЛ Віцебск";
 
13 красавіка
"Славія" - "Дынама" (Мінск), "Дынама" (Брэст) - "Смаргонь", "Мінск" - "Маладзечна".-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі