Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
28 лістапада 2019, 18:33

Мінскае "Дынама" адправілася на выязную серыю матчаў у чэмпіянаце КХЛ

28 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскае "Дынама" адправілася на чарговую выязную серыю матчаў у чэмпіянаце КХЛ. "Зуброў" чакае сустрэча з яраслаўскім "Лакаматывам", "Барысам" з Нур-Султана і "Сочы", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе хакейнага клуба.

У чарговым выязным туры галоўны трэнер мінчан Крэйг Вудкрафт зрабіў стаўку на наступных хакеістаў: Юнас Энрат, Дэні Тэйлар, Міхаіл Карнавухаў, Дзмітрый Знахарэнка, Кірыл Гатавец, Алег Явенка, Раман Дзюкаў, Уладзіслаў Яроменка, Павел Дзянісаў, Мікіта Крыскін, Раман Дастанка, Аляксандр Паўловіч, Аляксандр Кітараў, Яўген Кавыршын, Ігар Мартынаў, Андрэй Касціцын, Франсіс Парэ, Аляксандр Когалеў, Шэйн Прынс, Арцём Дзямкоў, Тэму Пулкінен, Вячаслаў Грэцкі, Раян Спунер, Яўген Дадонаў, Іван Драздоў, Міхаіл Стэфановіч.

У першай сустрэчы, 29 лістапада, каманда згуляе з "Лакаматывам" (час пачатку матчу - 19.00). Затым 1 снежня "зубры" памераюцца сіламі з "Барысам" (14.00), а 3 снежня - з "Сочы" (19:30).

"Дынама-Мінск" займае ў чэмпіянаце КХЛ 22-ю пазіцыю з 26 баламі пасля 31-й сустрэчы. "Лакаматыў" размяшчаецца на 13-м радку турнірнай табліцы (32 матчы/35 ачкоў), "Барыс" - на 11-ым (30/38). "Сочы" займае 20-е месца ў Лізе з 28 пунктамі пасля 32 сустрэч.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі