Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
19 лістапада 2019, 10:29

Мінскае "Дынама" адправілася на выязную серыю матчаў у чэмпіянаце КХЛ

19 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскае "Дынама" адправілася на чарговую выязную серыю матчаў у чэмпіянаце КХЛ. "Зубры" будуць змагацца з ніжагародскім "Тарпеда", маскоўскім "Спартаком" і омскім "Авангардам", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе хакейнага клуба.

У чарговым выязным туры галоўны трэнер мінчан Крэйг Вудкрафт зрабіў стаўку на наступных ігракоў: Юнас Энрат, Міхаіл Карнавухаў, Дэні Тэйлар, Дзмітрый Знахарэнка, Кірыл Гатавец, Алег Явенка, Раман Дзюкаў, Уладзіслаў Яроменка, Павел Дзянісаў, Мікіта Крыскін, Раман Дастанка, Аляксандр Паўловіч, Аляксандр Кітараў, Яўген Кавыршын, Ігар Мартынаў, Андрэй Касціцын, Франсіс Парэ, Аляксандр Когалеў, Шэйн Прынс, Арцём Дзямкоў, Тэму Пулкінен, Вячаслаў Грэцкі, Раян Спунер, Яўген Дадонаў, Андрэй Паўленка, Міхаіл Стэфановіч, Іван Драздоў.

Першая выязная сустрэча серыі супраць "аўтазаводцаў" пройдзе ў Ніжнім Ноўгарадзе 19 лістапада. З "чырвона-белымі" дынамаўцы згуляюць у Мыцішчах 21 лістапада. Завершыцца выязная серыя 23 лістапада матчам супраць "Авангарда" ў горадзе Балашыха. Пачатак усіх трох матчаў у 19.30 па мінскім часе.

"Дынама-Мінск" займае ў чэмпіянаце КХЛ 21-ю пазіцыю з 23 ачкамі пасля 27 сустрэч. "Тарпеда" размяшчаецца на 8-м радку турнірнай табліцы (30 матчаў/34 ачкі), маскоўскі "Спартак" - на 9-м (29/34). Омскі "Авангард" замыкае тройку мацнейшых клубаў Лігі з 38 пунктамі пасля 28 сустрэч.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі