Сцяг Аўторак, 20 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
05 лютага 2025, 16:13

"МІНСК" зноў уступіў МБА-МАІ ў Адзінай маладзёжнай лізе ВТБ

Фота з архіва
Фота з архіва
5 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэзервісты БК "МІНСК" зноў уступілі на сваёй пляцоўцы баскетбалістам маскоўскага МБА-МАІ ў Адзінай маладзёжнай лізе ВТБ, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Пасля ўчарашняга фіяска з розніцай амаль паўсотні ачкоў (58:103) сёння падапечныя Дзмітрыя Калтунова згулялі больш сабрана, але ў выніку ўсё ж прайгралі - 69:85. У складзе беларускай каманды самым рэзультатыўным, як і напярэдадні, стаў Даніла Семянюк, які атрымаў 12 ачкоў. У 32 згуляных сустрэчах баскетбалісты "МІНСКА" набралі 46 ачкоў і па-ранейшаму займаюць сёмае месца ў турнірнай табліцы. У бліжэйшыя выхадныя дні мінчане завершаць дамашнюю серыю двума матчамі з аўтсайдарам - краснаярскім "Енісеем". У 29 папярэдніх матчах сібіракі, якія займаюць апошнюю пазіцыю ў табліцы, здабылі толькі адну вікторыю, абыграўшы на сваёй арэне менавіта беларускую каманду. У суботу, 8 лютага, гульня пачнецца ў 18.00, а 9 лютага - у 16.00.

Становішча ў лідзіруючай групе: ЦСКА (Масква) - 60 ачкоў (33 матчы), МБА-МАІ - 59 (32), "Хімкі" - 57 (31), "Пары Ніжні Ноўгарад" - 54 (33).

У гэтых спаборніцтвах выступаюць 13 каманд, прычым "МІНСК" з'яўляецца першым замежным удзельнікам Адзінай маладзёжнай лігі ВТБ. Першы этап спаборніцтваў завершыцца 9 красавіка 2025 года, пасля чаго васьмёрка лепшых клубаў прадоўжыць барацьбу за ўзнагароды ў серыях плэй-оф.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі