Фота з архіва
7 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэзервісты "МІНСКА" з перамогі пачалі дамашнюю серыю ў Адзінай маладзёжнай лізе ВТБ, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Сёння мінчане прымалі на сваёй пляцоўцы баскетбалістаў "Астаны" і выйгралі з розніцай 31 ачко - 75:44. Самым рэзультатыўным у складзе гаспадароў стаў Давід-Масэнге Мукетэ, які набраў 13 балаў, у актыве Івана Катоўскага на два ачкі менш. Заўтра сапернікі зноў сустрэнуцца ў беларускай сталіцы.
Пасля 13 праведзеных матчаў "МІНСК" набраў 20 ачкоў і займае 8-е месца ў турнірнай табліцы. Дзве наступныя гульні падапечныя Дзмітрыя Калтунова таксама правядуць у сябе дома - 11 і 12 лістапада іх чакаюць сустрэчы з лідарам маладзёжнага турніру маскоўскім МБА-МАІ.
У рэгулярным чэмпіянаце гуляюць 14 клубаў, якія правядуць чатырохкругавы турнір (па два матчы дома і ў гасцях), а затым васьмёрка лепшых выйдзе ў плэй-оф. Пераможцы чвэрцьфінальных пар згуляюць у вырашальным этапе - "Фінале чатырох". Маладзёжная каманда "МІНСКА" ў сваім дэбютным сезоне прабілася ў чвэрцьфінал, уступіўшы маскоўскаму МБА-МАІ, які ў выніку стаў пераможцам Маладзёжнай лігі.-0-