Фота з архіва
13 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Баскетбалісты рэзервовага складу "МІНСКА" здабылі 20-ю вікторыю ў матчах рэгулярнага сезона Адзінай маладзёжнай лігі ВТБ, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Сёння ў сваім 40-м паядынку падапечныя Дзмітрыя Калтунова пасля ўчарашняга паражэння ўзялі рэванш у краснадарскага "Лакаматыва-Кубані" - 83:73. Самым рэзультатыўным у пераможцаў стаў капітан каманды Андрэй Ажго, які набраў 16 ачкоў, Павел Рабушка і Даніла Семянюк атрымалі па 15 балаў. Учора беларусы ўступілі гасцям з розніцай чатыры ачкі - 61:65.
Пасля 40 праведзеных сустрэч у актыве мінчан стала 60 ачкоў. У наступным туры 24-25 сакавіка "МІНСК" прыме на сваёй арэне "маладзёжку" піцерскага "Зеніта".
У гэтых спаборніцтвах выступаюць 13 каманд, прычым "МІНСК" з'яўляецца першым замежным удзельнікам Адзінай маладзёжнай лігі ВТБ. Першы этап спаборніцтваў завершыцца 9 красавіка, пасля чаго васьмёрка лепшых клубаў прадоўжыць барацьбу за ўзнагароды ў серыях плэй-оф.-0-