Сцяг Чацвер, 12 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
11 снежня 2024, 16:56

"МІНСК" узяў рэванш у "Зеніта" за паражэнне ў Адзінай маладзёжнай лізе ВТБ

Фота з архіва
Фота з архіва
11 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Баскетбалісты "МІНСКА" атрымалі восьмую перамогу ў гульнях Адзінай маладзёжнай лігі ВТБ, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў Санкт-Пецярбургу падапечныя Дзмітрыя Калтунова пасля ўчарашняга паражэння ўзялі рэванш у маладзёжнай каманды "Зеніта" - 74:62. Самым рэзультатыўным у складзе пераможцаў стаў Андрэй Ажго, у актыве якога 20 ачкоў, 12 балаў набраў Павел Рабушка, у Дзмітрыя Захаранкава 10 ачкоў. Учора беларусы ўступілі гаспадарам з рэзультатам 56:79.
 
Два наступныя паядынкі "МІНСК" правядзе 17 і 18 снежня супраць маладзёжнай каманды ЦСКА, у актыве якой 14 перамог. Наперадзе толькі маскоўскі МБА-МАІ, які атрымаў 15 вікторый у 18 гульнях. Мінская "маладзёжка" знаходзіцца на восьмай пазіцыі ў турнірнай табліцы.

У гэтых спаборніцтвах выступаюць 13 каманд, прычым "МІНСК" з'яўляецца першым замежным удзельнікам Адзінай маладзёжнай лігі ВТБ. Першы этап спаборніцтваў завершыцца 9 красавіка 2025 года, пасля чаго васьмёрка лепшых клубаў прадоўжыць барацьбу за ўзнагароды ў серыях плэй-оф.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі