Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
06 снежня 2019, 09:48

Мінск упершыню прыме "Фінал чатырох" Лігі чэмпіёнаў па міні-футболе

6 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінск упершыню прыме галоўны этап Лігі чэмпіёнаў па міні-футболе - "Фінал чатырох". Такое рашэнне прынята на нарадзе ў штаб-кватэры УЕФА ў швейцарскім Ньёне, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У канцы красавіка 2020 года за прыз галоўнага кантынентальнага клубнага турніру па міні-футболе ў беларускай сталіцы паспрачаюцца два іспанскія клубы "Барселона" і "Мурсія", а таксама два прадстаўнікі Расіі - "Цюмень" і маскоўскі КПРФ.

Турнір пройдзе на пляцоўцы "Мінск-Арэны": паўфіналы адбудуцца 22 або 23 красавіка, вырашальны паядынак - 24 або 25 красавіка.

На правядзенне "Фіналу чатырох" прэтэндавалі таксама Мурсія, Масква і Вільнюс, але перавага была аддадзена Мінску. У бягучым сезоне беларуская сталіца (палац спорту "Уручча") прымала матчы асноўнага і элітнага раўнда ЛЧ па міні-футболе і цудоўна справілася з іх арганізацыяй.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі