Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
04 жніўня 2022, 16:25

Мінск прыме турнір будучых майстроў пляжнага валейбола "Сонечны мяч"

4 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскі САК "Алімпійскі" хутка прыме юнацкі турнір па пляжным валейболе "Сонечны мяч". Сёмыя па ліку спаборніцтвы пройдуць з 19 па 21 жніўня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.

Будучыя майстры пляжнага валейбола будуць весці барацьбу ў дзвюх узроставых катэгорыях: старэйшая - юнакі і дзяўчаты 2008-2009 гадоў нараджэння і малодшая - 2010-2011 гадоў нараджэння. Кожная спартыўная школа можа прадставіць па дзве пары дзяўчат і юнакоў у кожнай узроставай катэгорыі. Акрамя медалёў і прызоў кожны ўдзельнік спаборніцтваў атрымае ад Прэзідэнцкага спартыўнага клуба неабходную экіпіроўку для заняткаў любімым відам спорту. Усіх юных спартсменаў чакае насычаная забаўляльная праграма ў перапынках паміж гульнямі. Таксама вядомая беларуская пара пляжных валейбалістаў Аляксандр Дзядкоў і Павел Пятрушка, якая з'яўляецца шматразовым чэмпіёнам Беларусі, а таксама прызёрам розных кантынентальных пяршынстваў, правядзе майстар-клас і аўтограф-сесію.

У Гомелі ў 2020 і 2021 гадах на кортах спарткомплексу "Прамень" быў праведзены "матч зорак", у якім прынялі ўдзел юныя спартсмены і прафесійныя ігракі валейбольнага клуба "Энергія" Уладзімір Галота і Дзмітрый Маёранка.

Папулярнасць пляжнага валейбола ў хлопчыкаў і дзяўчат, а таксама дзіцячых трэнераў пастаянна расце. Штогод адкрываюцца новыя пляцоўкі, на якіх юнакі і дзяўчаты могуць удасканальваць сваё майстэрства.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі