Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
05 красавіка 2019, 12:58

"Мінск" прыме сталічнае "Дынама", "Гарадзея" сустрэнецца з "Віцебскам" на старце 2-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе

5 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбольныя арэны Мінска і Гарадзеі сёння прымуць стартавыя сустрэчы 2-га тура 29-га чэмпіянату Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Цэнтральным паядынкам сённяшняга гульнявога дня стане сталічнае дэрбі, у якім футбалісты "Мінска" прымуць "Дынама". У першым туры дынамаўцы прымалі на полі ФК "Мінск" мазырскую "Славію" і перамаглі з мінімальнай перавагай - 1:0. Іх сённяшнія сапернікі на тым жа стадыёне разышліся мірам з гасцямі з "Віцебска" - 0:0. Матч дзвюх сталічных каманд пачнецца сёння ў 18.00 і будзе паказаны ў прамым эфіры тэлеканала "Беларусь 5".

У 19.45 футбалісты "Гарадзеі", якія ўступілі на старце "Іслачы" з лікам 0:2, у сябе дома сустрэнуцца з "Віцебскам".

Яшчэ тры гульні адбудуцца ў суботу, 6 красавіка. Дэбютант вышэйшай лігі мінскі "Энергетык-БДУ" паспрабуе даць бой чэмпіёну краіны барысаўскаму БАТЭ, гродзенскі "Нёман" прыме на сваім полі сярэбранага прызёра мінулага чэмпіянату салігорскі "Шахцёр", футбалісты "Слуцка" ў сябе дома згуляюць з "Гомелем", а мінскае "Тарпеда" сустрэнецца з "Іслаччу".

Заключныя паядынкі другога тура пройдуць 7 красавіка: "Славія" (Мазыр) - "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна), "Дынама" (Брэст) - "Дняпро" (Магілёў).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі