Сцяг Нядзеля, 18 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
17 красавіка 2025, 11:50

"МІНСК" прыме маскоўскі МБА-МАІ ў 1/4 фіналу Адзінай маладзёжнай лігі ВТБ

Фота з архіва
Фота з архіва
17 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Адзінай маладзёжнай лізе ВТБ стартуюць чвэрцьфінальныя серыі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Дэбютанты гэтага турніру - баскетбалісты маладзёжнай каманды "МІНСКА" сёння прымуць на сваёй пляцоўцы равеснікаў з маскоўскага МБА-МАІ (пачатак гульні ў 18.30). У рэгулярным сезоне мінчане занялі сёмае месца, а іх апаненты фінішавалі другімі следам за маскоўскім ЦСКА. Ва ўсіх чатырох матчах рэгулярнага чэмпіянату з МБА-МАІ падапечныя Дзмітрыя Калтунова пацярпелі паражэнні. Другі чвэрцьфінальны паядынак адбудзецца 20 красавіка ў Маскве, а калі спатрэбіцца трэці матч, то ён пройдзе 21 красавіка таксама ў расійскай сталіцы.

Лепшая каманда гэтай пары ў паўфінале будзе сапернічаць з пераможцам серыі "Пары Ніжні Ноўгарад" - "Хімкі".

Склады астатніх чвэрцьфінальных пар: "Лакаматыў-Кубань" (Краснадар) - ЦСКА, "Парма" (Перм) - "Зеніт" (Санкт-Пецярбург). Серыі прадоўжацца да дзвюх вікторый, іх пераможцы выйдуць у "Фінал чатырох", які пройдзе 3 і 4 мая ў Маскве.

У вырашальным паядынку мінулага сезона маладзёжная каманда "Зеніта" абыграла рэзервістаў ЦСКА з лікам 77:74. Уладальнікам бронзы стаў "Лакаматыў-Кубань".-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі