Фота з архіва
28 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У сталічным Палацы спорту адбудуцца міжнародныя спаборніцтвы па фехтаванні "Адкрыты чэмпіянат Саюзнай дзяржавы", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Спаборніцтвы з удзелам мацнейшых беларускіх і расійскіх фехтавальшчыкаў пройдуць з 29 мая па 5 чэрвеня. На чэмпіянаце будуць разыграны 12 камплектаў узнагарод - па два індывідуальныя і камандныя ў кожным відзе зброі. У першы і другі дні турніру гледачоў чакаюць паядынкі шаблістаў, з пятніцы па нядзелю ў Палацы спорту будуць змагацца шпажысты, а ў пачатку наступнага тыдня праграму турніру завершаць рапірысты. Старт спаборніцтваў штодзень запланаваны на 10.00, уваход на трыбуны свабодны.
На мінулагоднім адкрытым чэмпіянаце Саюзнай дзяржавы па фехтаванні, які таксама праходзіў у Мінску, практычна ўсе медалі забралі прадстаўнікі Расіі. Адзіным прызёрам турніру з Беларусі стаў шпажыст Марк Семаненка, які заваяваў серабро ў асабістым першынстве.-0-