Фота з архіва
5 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Юнацкі баскетбольны турнір памяці Уладзіміра Рыжанкова стартаваў у Мінску, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
На працягу трох дзён на паркеце сталічнага спартыўнага комплексу Рэспубліканскага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву будуць спаборнічаць каманды дзяўчат і юнакоў (U-16) з Беларусі, Азербайджана, Казахстана і Расіі. Нашу юнацкую каманду трэніруе Андрэй Клемезь, а беларуская зборная дзяўчат выступіць пад кіраўніцтвам Вікторыі Дацун. Пераможцы і прызёры стануць вядомы ў нядзелю, 7 снежня. Пачатак матчаў у 10.00, уваход на трыбуны свабодны. Год таму пераможцам гэтых спаборніцтваў у юнакоў сталі беларусы, у дзяўчат першынствавалі выхаванкі баскетбольнай школы з падмаскоўных Мыцішчаў, беларускі сталі сярэбранымі прызёрамі.
Турнір памяці першага міністра спорту і турызму, першага прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі Уладзіміра Рыжанкова заснаваны ў 1996 годзе. За свае заслугі Уладзімір Мікалаевіч удастоены званняў "Заслужаны работнік фізічнай культуры і спорту", "Заслужаны трэнер БССР", узнагароджаны граматай Вярхоўнага Савета БССР, прызам і памятным медалём Міжнароднага алімпійскага камітэта.-0-