ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Аўторак, 28 студзеня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць 0°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
11 лістапада 2019, 14:03

Міністэрству спорту і турызму Беларусі ўручылі сцяг

Сяргей Кавальчук і Максім Рыжанкоў
Сяргей Кавальчук і Максім Рыжанкоў

11 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урачыстая цырымонія ўручэння сцяга Міністэрству спорту і турызму Беларусі прайшла сёння ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сцяг кіраўніку спартыўнага ведамства Сяргею Кавальчуку ўручыў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў, які падкрэсліў важнасць гэтай падзеі. Міністэрства даказала сваю эфектыўнасць і запатрабаванасць, заявіў ён.

"Нарэшце ўзаконены нашы геральдычныя знакі. Сцяг - гэта сімвал нашага міністэрства, які натхніць беларускіх атлетаў на новыя лепшыя вынікі. Мы павінны несці гэты сцяг горда", - сказаў Сяргей Кавальчук. Ён дадаў, што сцяг будуць выстаўляць на спартыўных мерапрыемствах.

Як паведамлялася, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўказам нумар 399 зацвердзіў дадатковыя геральдычныя сімвалы Міністэрства спорту і турызму, у прыватнасці, сцяг міністэрства і нагрудны знак узнагароды "За развіццё фізічнай культуры і спорту ў Рэспубліцы Беларусь", якія выкананы ў стылістыцы эмблемы ведамства.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі