Фота з архіва
31 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісткі "Мінчанкі" сталі першымі фіналісткамі сезона 2024/25 жаночай лігі Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Сталічны клуб гарантаваў пападанне ў фінальную серыю за адзін этап да заканчэння "гладкага" чэмпіянату. У трэцім раўндзе "рэгуляркі", які праходзіў на "Алімпік-Арэне", "Мінчанка" двойчы абыграла "Бярэзіну" (4:3, 5:0), а таксама абмянялася перамогамі з "Цытадэллю" (8:3, 0:5). У 12 матчах сезона дзяўчаты з Мінска набралі 20 ачкоў з 24 магчымых, за званне лепшай жаночай каманды краіны сталічны калектыў пазмагаецца ўпершыню.
Паядынкі заключнага, чацвёртага этапу рэгулярнага чэмпіянату адбудуцца ў пачатку мая. З высокай доляй верагоднасці з другога месца ў фінал трапіць "Цытадэль" - на гэты момант дзеючыя чэмпіёнкі Беларусі з 13 баламі ідуць у табліцы другімі, апярэджваючы "Бярэзіну" на 7 ачкоў. Для прадаўжэння барацьбы за Кубак "Цытадэлі" дастаткова набраць два пункты ў чатырох астатніх гульнях.
Фінальная серыя жаночай хакейнай лігі Беларусі пройдзе ў маі і прадоўжыцца да дзвюх перамог адной з каманд. Год таму "Цытадэль" абыграла "Бярэзіну" з лікам 2:1 па матчах (2:1, 0:3, 3:1), аўтарам дубля ў вырашальнай трэцяй сустрэчы стала Таццяна Хворастава.-0-