Фота з архіва
21 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Валейбалісткі "Мінчанкі" выйгралі чацвёрты матч у рамках розыгрышу Кубка Расіі сярод жаночых каманд 2025 года, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Паядынкі папярэдняга раўнда з удзелам сталічнага клуба праходзілі ў Краснаярску. Барацьбу за чатыры пуцёўкі ў плэй-оф вялі шэсць каманд, якія занялі месцы з 9-га па 14-е ў рэгулярным чэмпіянаце жаночай расійскай Суперлігі. У заключным матчы групавога этапу нашы дзяўчаты сустракаліся з ніжагародскай "Спартай". Стартавая партыя засталася за беларускамі (26:24), у другім сэце саперніцы ўзялі рэванш (25:18), але трэці і чацвёрты адрэзкі "Мінчанка" забрала без асаблівых праблем - 25:11 і 25:15. Вынік гульні - 3:1.
Раней беларускі абыгралі краснаярскі "Енісей", тульскую "Туліцу" і саратаўскі "Пратон" з аднолькавым лікам 3:0, а таксама ўступілі омскай "Амічцы" (0:3). Нашы дзяўчаты ўзначалілі адборачную групу, набраўшы 12 ачкоў з 15 магчымых. Сапернік сталічнага клуба ў першым раўндзе плэй-оф Кубка Расіі па валейболе вызначыцца пасля завяршэння ўсіх матчаў гульнявога дня.-0-