Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
14 студзеня 2019, 16:04

Мілан і Стакгольм падалі заяўкі на правядзенне зімовай Алімпіяды 2026 года

14 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) атрымаў заяўкі Стакгольма і Мілана на правядзенне зімовых Алімпійскіх гульняў 2026 года, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК Беларусі.

"Маючы такіх кандыдатаў, мы бачым станоўчы ўплыў рэформ Алімпійскага парадку дня 2020 года. Абедзве краіны маюць вялікі вопыт у арганізацыі кубкаў і чэмпіянатаў свету, дзеючую інфраструктуру і вопытных супрацоўнікаў. Гэта дало кандыдатам магчымасць скараціць неабходныя інвестыцыі і павысіць устойлівасць сваіх праграм", - адзначыў старшыня ацэначнай камісіі МАК зімовых Алімпійскіх гульняў 2026 Актавіян Марарыу.

Гэта першыя заяўкі, пададзеныя з моманту зацвярджэння Алімпійскага парадку дня 2020 года. Новыя нормы былі прыняты камісіяй МАК у лютым 2018 года, і гэтыя рэкамендацыі прыносяць ужо істотную карысць гарадам і іх праектам.

У сярэднім гарады - кандыдаты на правядзенне Алімпійскіх гульняў 2026 года будуць выкарыстоўваць 80 працэнтаў існуючых або часовых аб'ектаў, у параўнанні з 60 працэнтамі сярод кандыдатаў на зімовыя Алімпійскія гульні 2018 і 2022 гадоў. Акрамя таго, першапачатковыя эксплуатацыйныя расходы, разлічаныя гарадамі-кандыдатамі, у сярэднім на 20 працэнтаў (каля $400 млн) ніжэйшыя, чым расходы на папярэднія Гульні.

У прадстаўленых дакументах гарады падзяліліся бачаннем правядзення зімовых Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў 2026 года, падрабязна апісаўшы, як яны будуць праводзіць мерапрыемства, прыносячы доўгатэрміновую карысць жыхарам на мясцовым, рэгіянальным і нацыянальным узроўнях, а таксама максімальна выкарыстоўваць дзеючыя зімовыя спартыўныя пляцоўкі. Кожная з кандыдатур таксама абазначыла свае планы па забеспячэнні ўнікальнага правядзення часу для спартсменаў, гледачоў і СМІ.

Атрыманыя заяўкі і іншыя дакументы, прадстаўленыя ў час гэтага працэсу, будуць прааналізаваны ацэначнай камісіяй МАК, якая таксама наведае кожны горад. Камісія будзе ў Стакгольме 12-16 сакавіка і ў Мілане 2-6 красавіка 2019 года. Даклад камісіі абнародуюць напярэдадні выбараў сталіцы Алімпійскіх гульняў, якія адбудуцца ў чэрвені бягучага года на 134-й сесіі МАК у Лазане (Швейцарыя).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі