ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 22 кастрычніка 2021
Мінск Ясна +10°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
23 ліпеня 2021, 10:52

Мікіта Цмыг і Ганна Марусава будуць сцяганосцамі беларускай дэлегацыі на адкрыцці Алімпіяды ў Токіа

Фота НАК Беларусі
Фота НАК Беларусі

23 ліпеня, Токіа /Кар. БЕЛТА/. Плывец Мікіта Цмыг і лучніца Ганна Марусава будуць сцяганосцамі беларускай дэлегацыі на цырымоніі адкрыцця XXXII летніх Алімпійскіх гульняў у Токіа, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Нацыянальнага алімпійскага камітэта.

Рашэнне аб тым, што на цырымоніі адкрыцця ў кожнай камандзе будуць несці сцяг мужчына і жанчына, прыняў выканкам Міжнароднага алімпійскага камітэта яшчэ ў сакавіку 2020 года, каб забяспечыць на алімпіядах гендарную роўнасць.

"Адказнасць адчуваецца перад адкрыццём Гульняў. Нам даверылі важную місію, мы першымі з беларускай каманды выйдзем на стадыён. Вядома, прыемна, ганарова і адказна", - сказаў Мікіта Цмыг. Ганна Марусава выказала пажаданне, каб беларускі сцяг у Токіа падымаўся над алімпійскімі аб'ектамі як мага часцей.

Мікіта Цмыг - майстар спорту міжнароднага класа, сярэбраны прызёр Еўрапейскіх гульняў 2015 года ў Баку. Ён з'яўляецца чэмпіёнам Беларусі на дыстанцыях 50 м, 100 м і 200 м у плаванні на спіне, прымаў удзел у Алімпійскіх гульнях 2016 года ў Рыа-дэ-Жанэйра. Ганна Марусава таксама майстар спорту міжнароднага класа. Яна станавілася прызёрам чэмпіянатаў свету і Еўропы, а таксама Еўрапейскіх гульняў у Баку і Мінску, удзельнічала ў Алімпіядзе-2000 у Сіднеі.

Урачыстая цырымонія адкрыцця пачнецца ў 14.00 і будзе трансліравацца ў прамым эфіры тэлеканалаў "Беларусь 1" і "Беларусь 5". Капітанам алімпійскай зборнай Беларусі будзе праслаўлены кідальнік молата Іван Ціхан.

У Токіа Беларусь прадставяць 108 атлетаў, якія паспрачаюцца за алімпійскія ўзнагароды ў 20 відах спорту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі